viasna on patreon

Салігорск: агітацыя на цэнтральнай плошчы забаронена

2015 2015-09-12T11:38:00+0300 2015-09-13T00:40:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-zbor-liabedzka-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія ўлады вызначыліся з месцамі, дазволенымі для агітацыйнай працы кандыдатаў у прэзідэнты і іх камандаў. У параўнанні з міжвыбарчым перыядам спіс месцаў для правядзення агітацыйных мітынгаў і пікетаў пашырыўся, але цэнтральнай плошчы гораду ў ім па-ранейшаму няма.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб выбарах, кандыдаты і іх давераныя асобы могуць ладзіць масавыя мерпарыемствыя ў паведамляльным парадку. Адлюстраванне гэтай нормы ёсць і ў прынятым Салігорскім райвыканкамам рашэнні. У адпаведнасці з дадаткам да гэтага рашэння, правядзенне вулічных сходаў, мітынгаў і пікетаў дазваляецца на салігорскім стадыёне “Будаўнік”, у Парку чатырох стыхій, парку “Маладосць” і старобінскім стадыёне “Случ”. Таксама кандыдатам дазваляецца ладзіць масавыя мерапрыемствы перад аб’ектамі гандлю, гарпасялковымі і вясковымі дамамі культуры Салігорскага раёна, за выключэннем прыпынкаў грамадскага транспарту.

- Па беларускіх і асабліва салігорскіх мерках гэта проста “разгул” дэмакратыі. Пасля выбараў мы абавязкова звернемся ў мясцовыя органы прадстаўнічай і выканаўчай улады, каб нешта падобнае замацаваць не толькі ў час выбараў, - кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Каміэтут ў салігорскім рэгіёне Леанід Мархотка. - З іншага боку, абмежаванне месцаў правядзення вулічных сустрэч з выбаршчыкамі толькі гэтымі месцамі не зусім зразумелае. Напрыклад, у спісе адсутнічае цэнтральная плошча гораду, якая апрыёры створана менавіта для такіх рэчаў, прынамсі ва ўсім цывілізаваным свеце ёсць менавіта так. На нашу думку, правільным было б прымаць рашэнні не аб дазволеных месцах, а аб нейкіх кропак, правядзенне масавых мерапрыемствах у якіх абмяжоўваецца па нейкіх важкіх прычынах кшталту рэальных пагроз для нацыянальнай бяспекі. 

Варта адзначыць, што салігорскія ўлады таксама вызначылі спіс памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з грамадзянамі, а таксама пералік месцаў для змяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства