viasna on patreon

Алесь Міхалевіч, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь, затрыманы на мяжы ў Гудагаі

2015 2015-09-08T09:41:00+0300 2015-09-08T09:46:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Пра затрыманне Алеся Міхалевіча ў 9:18 паведаміў у Фэйсбуку Аляксей Франскевіч.

Зараз Алесь Міхалевіч застаецца адзіным, з каго не знялі абвінавачванні за Плошчу–2010. Сёння ён вяртаўся на радзіму цягніком з Вільні ў Мінск, паведамляе "Новы час".

"Вяртаюся ў Беларусь. Шмат разоў казаў, што вярнуся ў Беларусь адразу, як выпусцяць асноўных палітзняволеных (думаў пра Бяляцкага і Статкевіча). Яны на свабодзе. Перасякаю мяжу Беларусі, ведаю, што мяне арыштуюць, бо застаюся апошнім абвінавачваемым па справе аб "масавых беспарадках" 2010 года, якую следчы камітэт адмаўляецца зачыняць. Мой тэлефон +420605315860 хутка перастане працаваць. Рана ці позна выйду на свабоду і запрацуе мой беларускі нумар +375296822055. Жыве Беларусь!!!" — напісаў Алесь Міхалевіч у Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства