viasna on patreon

Прадстаўнікі місіі АБСЕ наведалі Слонім

2015 2015-09-06T23:27:07+0300 2015-09-06T23:27:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse-2107.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У Слоніме пабывалі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ за выбарамі Адэлін Маркіс і Харалд Отта. Прадстаўнікі назіральніцкай міжнароднай місіі ў горадзе над Шчарай сустрэліся з актывістамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, а таксама з сябрамі БХД, якія будуць назіраць за выбарамі.

Падчас сустрэч адбыліся размовы пра дэмакратычны рух на Гродзеншчыне, пра выбарчую кампанію і яе асвятленне ў медыях. Назіральнікаў таксама цікавілі мінулыя прэзідэнцкія выбары, сённяшняе стаўленне мясцовай улады да грамадскіх актывістаў. Асаблівая ўвага была нададзена праблемам назірання за працэсам выбараў. Слонімскія грамадска-палітычныя актывісты збіраюцца назіраць за датэрміновым галасаваннем і ў асноўны дзень выбараў, а таксама падлікам галасоў. Сябры Слонімскай суполкі БХД вылучаюць назіральнікамі 18 сваіх сябраў.

“Праваабаронцы за свабодня выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства