viasna on patreon

Заява Беларускай нацыянальнай платформы адносна вызвалення палітычных зняволеных

2015 2015-08-26T13:29:14+0300 2015-08-26T13:29:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belnacplatforma.jpg

25 жніўня 2015 года Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП выступіла з заявай адносна вызвалення ўладамі Рэспублікі Беларусь палітычных зняволеных.

"Мы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, вітаем рашэнне ўладаў аб вызваленні шасцярых беларускіх палітычных зняволеных: Міколы Статкевіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова.

Беларуская нацыянальная платформа неаднаразова заклікала ўлады зрабіць гэты крок, і мы задаволеныя тым, што нашыя заклікі, нарэшце, былі пачутыя.

Расцэньваем гэта рашэнне як станоўчае для аздараўлення ўнутрыпалітычнай атмасферы, надання большага канструктыву ў знешнепалітычных стасунках нашай краіны, у першую чаргу — у стасунках з Еўрасаюзам у межах праграмы «Усходняе партнёрства».

Аднак, у той жа час, канстатуем, што дадзены крок не можа ўспрымацца як сведчанне паслядоўнай палітыкі і сістэмных змен, пакуль вызваленыя грамадзяне не атрымалі поўнай рэабілітацыі, а ў краіне застаецца магчымасць з’яўлення новых палітвязняў.

У сувязі з гэтым:

Патрабуем і чакаем ад уладаў поўнай рэабілітацыі ўсіх вызваленых былых палітвязняў, безумоўнага аднаўлення іх ва ўсіх грамадзянскіх правах;

Выказваем заклапочанасць у сувязі з існуючай сення пагрозаў з’яўлення новых палітвязняў: за кратамі знаходзяцца двое падазраваных па т.зв. «справе графіцістаў» — Максім Пекарскі і Вадзім Жэромскі могуць быць асуджаныя да пазбаўлення волі за нанясенне патрыятычных графіці, што, па ацэнке праваабаронцаў, з’яўляецца непрапарцыянальнай мерай пакарання за падобнае парушэнне;

Заклікаем следчыя органы да максімальнай празрыстасці ў «справе графіцістаў», а таксама да вызвалення Максіма Пекарскага і Вадзіма Жэромскага, прынамсі, да адкрытага і празрыстага для грамадскасці судовага працэсу".

25 жніўня 2015 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства