viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-08-11T09:38:08+0300 2017-10-25T15:29:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: У Берасці адбыўся напад на пікет сяброў ініцыятыйнай групы Таццяны Караткевіч; Актывіста руху “За Свабоду” беспадстаўна не ўключылі ў склад абласной тэрытарыяльнай камісіі; Магілёўскаму аддзяленню Праваабарончага цэнтра “Вясна” вярнулі тры вынятыя 12 сакавіка кампутары. 

"Каментар Эксперта": 4 жніўня дэмакратычная грамадскасць многіх краін свету адзначае Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі. Пра вопыт міжнароднай салідарнасці распавядае віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” і былы палітвязень Алесь Бяляцкі

“Па-за межамі”:  Днямі "Станцыя Харкаў" распачала серыю трэнінгаў прысвечаных юрыдычным пытанням з якімі сутыкаюцца перасяленцы. Юрыст арганізацыі і куратарка гэтага праекту Наста Бандарэнка звярнула ўвагу на тое, што менавіта такія захады дапамагаюць выхаванню актыўнай грамадзянскай супольнасці.

Госць рубрыкі “Асоба”: Ева Гукалава, кіраўніца і стваральніца арганізацыі дапамогі перасяленцам “Станцыя Харкаў”. Са спадарыняй Евай гутарым пра гісторыю стварэння гэтай ініцыятывы і праблемы перасяленцаў у Харкаве.

У музычных паўзах -  кампазіцыі Кузьмы Скрябіна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства