viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-08-04T18:16:30+0300 2017-10-25T15:29:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: На грамадскага актывіста Мікалая Ворана, зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку, напаў невядомы.; Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням; 4 жніўня - дзень міжнароднай салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

"Каментар Эксперта": Днямі арганізацыя дапамогі перасяленцам "Станцыя Харкаў" распачала праект які называецца "Станцыя Рэгіён". Адзін з кардынатараў мясцовай філіі арганізацыі ў горадзе Чугуеве і адначасова з тым намеснік кіраўніка Правабарончай Чугеўскай Групы Юры Чумак распавядае пра дзейнасць ініцыятывы і шляхі дапамогі перасяленцам у Харкаўскай вобласці.

“Падзея”: Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра выпадкі незаконных дзеянняў пад час выбарчай кампаніі. “Праваабаронцы за свабодныя выбары” нагадваюць, што ўдзел у выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах з’яўляецца добраахвотным. Тыя, хто парушаюць выбарчае заканадаўства і прымушаюць грамадзянаў падпісвацца супраць іх волі, могуць быць прыцягнутыя да адміністратыўнай і крымінальная адказнасці.

Госць рубрыкі “Асоба”: кіраўніца ініцыятывы дапамогі перасяленцам "Станцыі Вакзал" у Харкаве Алай Фішчанка. Днямі арганізацыя адсвяткавала першы год свайго існавання. За год праз гэты пункт прайшло некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, якім аказвалі гуманітарную, псіхалагічную, медычную, любую патрэбную дапамогу. За гэты час завязаліся шчыльныя стасункі з МЧС ды адміністрацыяй вакзала, мноства людзей атрымалі сподзеў на светлую будучыню.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Ляпис Трубецкой

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства