viasna on patreon

ЦВК не жадае запрашаць міжнародную арганізацыю ENEMO назіраць за выбарамі

2015 2015-07-29T13:47:08+0300 2015-07-29T13:47:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/enemo_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі вядомай міжнароднай арганізацыі па назіранню ENEMО накіравалі ў ЦВК, Адміністрацыю прэзідэнта і МЗС лісты з просьбай дапусціць іх да маніторынгу выбарчага працэса ў Беларусі падчас выбараў прэзідэнта.

Пакуль на запыт Еўрапейскай сеткі па назіранню за выбарамі ENEMО адказалі толькі з ЦВК.

“У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь замежных (міжнародных) назіральнікаў маюць права запрашаць Прэзідэнт, абедзе палаты Парламенту, Урад, Міністэрства замежных спраў і Цэнтральная камісія.

Міжнародныя арганізацыі запрашаюцца Міністэрствам замежных спраў. Цэнтральная камісія запрашае да ўдзелу ў назіранні за выбарамі на ўзаемнай падставе сваіх калег – арганізатараў выбараў з замежных краінаў”, - пазначана ў адказе.

Аднак, яшчэ 20 ліпеня ў Вене на канферэнцыі, якая была прысвечана абмеркаванню міжнародных стандартаў і абавязацельстваў краін-удзельніц АБСЕ у кантэксце правядзення выбараў, падчас свайго выступу Лідзія Ярмошына даводзіла, што нягледзячы на крытыку БДІПЧ АБСЕ і назірання, якое ладзіцца гэтай арганізацыяй, Беларусь заўсёды была адкрыта для маніторынгу з боку міжнародных арганізацый і гэтыя выбары не будуць выключэннем.

Акрамя таго, і дзеючы прэзідэнт А. Лукашэнка на нарадзе па ўнутрыпалітычных пытаннях 23 чэрвеня таксама адзначаў, што ў краіне нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: “ні ўнутраным назіральнікам, ні замежным”.

"Няхай глядзяць, робяць адпаведныя вывады", - сказаў прэзідэнт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства