«Гомельдрэў» скарачае пенсіянераў (відэа)
https://spring96.org/be/news/78688
2015
2015-07-23T18:35:38+0300
2015-07-23T18:35:38+0300
2015-07-23T18:35:38+0300
be
Прадпрыемства ўжо звольніла прыблізна 400 працаўнікоў пенсійнага ўзросту. Паводле кіраўніцтва, усе яны – дасведчаныя слесары, токары, электрыкі.
Аптымізацыю штату тлумачаць праблемамі са збытам прадукцыі – рэалізацыя тавару ў Расею з пачатку года ўпала на 70 адсоткаў. У цяжкай эканамічнай сітуацыі выбар зрабілі на карысць маладых адмыслоўцаў.
Інфармацыю пра скарачэнні пацвердзіў кіраўнік аддзелу кадраў прадпрыемства Анатоль Малафееў.
«Гомельдрэў» скарачае пенсіянераў (відэа)