viasna on patreon

Паўлу Левінаву не ўдалося праз суд дамагчыся ўключэння ў выбарчыя камісіі

2015 2015-07-23T14:14:58+0300 2015-07-23T14:14:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Паўла Левінава дэлегавалі дзве групы выбаршчыкаў, якія хацелі бачыць яго ў ліку чальцоў Першмайскага раённай выбарчай камісіі Віцебска і Віцебскай абласной камісіі.

У райсудзе Кастрычніцкага раену, на тэрыторыі якога знаходзіцца гарвыканкам і праходзіла супольнае пасяджэнне прэзідыюму гарсавета і гарвыканкама, разбіралася пытанне, чаму Паўла Левінава не ўключылі ў склад Першамайскай выбарчай камісіі.

“Падобна, вылучэнне ў чальцы камісіі мела спланаваны характар. Напрыклад, заявы ад груп грамадзян, якія вылучалі “патрэбнага” чальца камісіі, былі напісаны як пад капірку – у кожнам па 17 подпісаў і абсалютна, да коскі, аднолькавыя тэксты. Склалася ўражанне, што падрыхтоўку спісаў рабіў ці адзін чалавек, ці нейкая адна структура. Аднак суддзя Алена Папкова вырашыла адмовіць у задавальненні скаргі групы выбаршчыкаў, якія за мяне падпісваліся, - маўляў, галасаванне праходзіла без парушэнняў, камісія сфармавана адпаведна заканадаўству”, -- распавеў Павел Левінаў.

Падобны сцэнар адбываўся і ў Віцебскім абласным судзе, там разбіралася скарга групы выбаршчыкаў, якія дэлегавалі Паўла Левінава ў абласную выбарчую камісію.

“Да заявы з подпісамі грамадзян былі прыкладзены матэрыялы, якія мяне характарызуюць – і ў прыватнасці, пра мой досвед удзелу ў выбарчых кампаніях як у Беларусі, так і за межамі. Але на супольным пасяджэнні аблсавета і аблвыканкама былі агучаны толькі прозвішчы і спосаб вылучэння. Думаю, што многія чыноўнікі, якія займаліся фармаваннем камісіі, добра мяне ведаюць, але ніхто за мяне не прагаласаваў. Двое “устрымаліся”. Суддзя Аляксандр Федзюкевіч аніякіх парушэнняў не ўбачыў”,-- кажа Павел Левінаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства