viasna on patreon

Алесь Кіркевіч чакае выкліку ў суд

2015 2015-07-20T17:29:16+0300 2015-07-20T17:29:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

На сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Алеся Кіркевіча  складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за „незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі для замежнага сродку масавай інфармацыі”. Падставай стаў відэасюжэт на тэлевізійным канале Белсат з культурнай імпрэзы ў выставачнай залі Гародні.  Алесь Кіркевіч у пастарунку адмовіўся даваць паказанні старэйшаму лейтэнанту міліцыі Аляксею Вайдзешку. На працягу тыдня – журналіст чакае выкліку ў суд.

Гаворыць Алесь Кіркевіч:  

– Згодзен з тым, што я там быў, што браў інтэрв’ю, але я не “вырабляў інфармацыйны матэрыял, не вырабляў сюжэт”. Паводле артыкула 22.9 я лічу, што я не падлягаю адказнасці, бо гэта адказнасць не фізічных асобаў, а адказнасць рэдакцыі. Я лічу, што гэта некарэктны працэс у адносінах тых людзей, якіх прыцягнулі да адказнасці. 

Адміністрацыйная справа распачата таксама і супраць яшчэ аднаго сябра БАЖ – Алеся Дзянісава. У красавіку гэтага году, сяброў Беларускай Асацыяцыі журналістаў Алеся Кіркевіча ды Алеся Дзянісава міліцыя ўжо прыцягвала да адказнасці паводле арт. 22.9 частка 2. Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні , а суд пакараў іх буйным штрафам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства