viasna on patreon

Бабруйск: Месцаў для збору подпісаў стала больш

2015 2015-07-17T15:45:53+0300 2015-07-17T15:45:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-podpis-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сайт бабруйскага гарвыканкаму 17 ліпеня апублікаваў спіс месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Сам дакумент быў зацверджаны 16 ліпеня.

"У мэтах забеспячэння грамадскага парадку" пікетаванні не дазволены на двух бабруйскіх плошчах (пл.Леніна і пл.Перамогі), унутры падземнага пешаходнага пераходу (такі ў Бабруйску толькі адзін, перад галоўным уваходам у ААТ "Белшына", ён патрапіў у спіс забароненых упершыню), на адлегласці меньш 50 метраў ад аб'ектаў чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту (вакзалы, станцыі, пасадачныя платформы), на адлегласці меньш за 50 метраў ад будынкаў прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторыі вайсковых частак.

У параўнанні з апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі, гэты спіс меньшы па памеры. Напрыклад, у 2010 годзе ініцыятыўным групам было забаронена працаваць каля камунальных прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, устаноў культуры і спорта, навучальных устаноў і прахадных прадпрыемстваў. Такім чынам, месцаў для збору подпісаў у гэтым годзе стала нашмат больш.

Інфармаваць грамадзян аб забароненых для пікетаванняў месцах будуць чыноўнікі з упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі. А галоўным "кантралёрам" прызначаны намеснік старшыні гарвыканкаму Аляксандр Маркачоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства