Правы чалавека — для тых, хто хоча змяняць свет вакол сябе. Семінар у Віцебску 23 ліпеня
Пра Правы Чалавека вы, хутчэй за ўсё, не пачуеце ва ўніверсітэтах і каледжах. Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з такімі ж як і вы і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар у Віцебску 23 ліпеня!
Пра што праграма?
Падчас двухгадзіннага семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Зразумеем, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар у Віцебску пройдзе 23 ліпеня (чацвер, скрайні тэрмін падачы заявак 21 ліпеня). Арыентыровачны час: ад 18.30 да 20.30. Дакладнае месца правядзення семінар будзе паведамлена адабраным удзельнікам за некалькі дзён да семінара.
Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube