viasna on patreon

Наста Лойка пра разгон акцыі ў Ерэване: “Гэта было падобна на запужванне людзей” (відэа)

2015 2015-07-02T16:54:12+0300 2015-07-02T17:38:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1796047_10203254696286780_6518608938066116277_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Наста Лойка паўдзельнічала ў міжнародным візіце ў Арменію, які быў ініцыяваны мясцовымі грамадскімі арганізацыямі пасля разгону акцый пратэсту ў Ерэване.

Замест уступу.

Бываюць спецыфічныя сітуацыі, якія здараюцца ў суседніх краінах і прымушаюць хутка рэагаваць праваабарончую супольнасць. Разгон акцыі ў Ерэване, які адбыўся зранку 23 чэрвеня быў адной з такіх падзеяў, на якую хутка адрэагавала сетка Дамоў Правоў Чалавека, якія выклікаліся дапамагаць мясцовым арганізацыям збіраць інфармацыю па выніках разгону мірных дэманстрацый. Мяне таксама запрасілі паўдзельнічаць у гэтым візіце. Яго асноўнай мэтай была дапамога мясцовай арганізацыі Армянская Хельсінская Асацыяцыя, якая рыхтуе падрабязны даклад па падзеях разгону і таго, што адбылося пасля і займаецца апытаннем асобаў, якія былі затрыманыя альбо былі ўдзельнікамі дэманстрацыі і разгону. Арганізацыя не спраўлялася з вялікім аб’емам працы, таму папрасілі міжнароднай прысутнасьці, каб найбольш аб’ектыўна, якасна, эфектыўна сабраць гэтую інфармацыю. Асноўная мая задача, а я была там тры дні, была размаўляць з людзьмі, якія знаходзіліся ў момант разгону на плошчы, апытваць іх пра характар акцыі, пра тое, як паводзілі сябе супрацоўнікі паліцыі, як адбываўся разгон, і што адбывалася потым, каб на падстве гэтай інфармацыі нашыя армянскія калегі маглі падрыхтаваць падрабязны даклад з вынікамі і рэкамендацыямі для дзяржавы, каб спыніць падобныя сітуацыі.

“Акцыя ў Ерэване насіла мірны характар”.

Па маім асабістым меркаванні акцыя насіла абсалютна мірны характар, там не было гвалтоўных лозунгаў, больш за тое яна была мінімальна палітызаваная, былі толькі сацыяльныя патрабаванні, і тое, што людзей так груба разагналі з выкарыстаннем вадамётаў - гэта можа разглядацца дваяка, бо ў сучасных еўрапейскіх краінах з аднаго боку ёсць тактыка бескантактнага разгону дэманстрацый і гэта, безумоўна, менш пакутніцкая форма і выклікае менш пашкоджанняў у людзей з аднаго боку, а з іншага боку гэта таксама не бяспечна бо многія ўдзельнікі менавіта ў выніку ўздзеяння вадамётаў атрымалі шматлікія траўмы і пашкоджанні. Варта асобна адзначыць, што ўсе людзі, якія ў пяць раніцы яшчэ знаходзіліся на месцы дэманстрацыі былі затрыманыя, а менавіта 237 чалавек. З імі вельмі груба абыходзіліся падчас затрымання, яны правялі па 10-12 гадзін у паліцэйскіх участках. Людзям не тлумачылі ў якой якасьці яны там знаходзяцца, не аказвалі медычную дапамогу, не давалі ежы, не дазвалялі званіць, не паведамлялі пра іх месца знаходжання. Пасля затрыманых дапытвалі і не было зразумела ў якім яны статусе – ці то падазроныя, ці то сведкі. Гэта было падобна на запужванне людзей.

Цікава тое, што армянская грамадская супольнасць наадварот потым выйшла ў знак падтрымкі. 23 чэрвеня ўвечары ўжо сабралася шмат людзей і супрацоўнікі паліцыі зразумелі, што іх дзеянні не эфектыўныя і не варта так абыходзіцца, але факт застаецца фактам – вялікая колькасць людзей атрымала пашкоджанні і зараз пададзены шэраг скаргаў у мясцовыя органы, але пакуль яны не атрымалі ніякай рэакцыі з боку дзяржавы. Улады кажуць, што яны паступілі добра і прапарцыйна, адзінае пра што яны шкадуюць – гэта тое, што ў тым ліку былі затрыманыя журналісты. Ва ўсіх, хто здымаў фота і відэа выдалялася гэтая інфармацыя і ламалася тэхніка. Яны папрасілі прабачэнне толькі за гэтыя свае дзеянні і абяцалі кампенсаваць страты, а за разгон асноўнай часткі дэманстрантаў ніякай сатысфакцыі ніхто пакуль не атрымаў. Таму вельмі цікава, як будуць развівацца падзеі і ці атрымаецца адстаяць непрапарцыйнасць гэтых дзеянняў на нацыянальным узроўні альбо давядзецца звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Гэта будзе вырашацца ў бліжэйшы час.

Мірныя сходы: Беларусь vs Арменія.

З аднаго боку ў Беларусі ўжо даўно не адбываецца такіх масавых акцый. 20 тысяч чалавек у нас выходзяць звычайна толькі ў дзень выбараў, але гэта бывае раз на 5 гадоў. Чымсьці мне гэтая акцыя нагадала маўклівыя акцыі пратэсту, таму што ў удзельнікаў былі мінімальныя лозунгі і яны абвесцілі сідзячую забастоўку толькі асабліваць у тым, што яны пры гэтым перакрылі асноўны прашпект горада. І гэта па сцведжаннях супрацоўнікаў паліцыя было афіцыйнай падставай для іх разгону, бо яны перакрылі праезжую частку і заммінаюць іншым людзям, хаця там былі сабраныя подпісы людзей якія жылі побач, што яны не супраць каб там адбывалася акцыя пратэсту. Той факт, што ўдзельнікаў не адразу разагналі, шмат разоў папярэджвалі і спрабавалі наладзіць камунікацыю паміж удзельнікамі дэманстрацыі і органамі ўлады сведчыць пра нейкае памкненне ўладаў наладзіць камунікацыю, акая ў нас звычайна адсутнічае. У Беларусі звычайна акцыі проста разганяўць, пры тым бескантактная форма разгону ў нашай краіне не выкарыстоўваецца. Гэта наўпрост кантактная форма затрымання з выкарыстаннем дубінак і сілавых сродкаў і відавочна, што значна больш людзей атрымліваюць траўмы пасля гэтага. Што тычыцца наступстваў, то калі ў Ерэване ўдзельнікі падазраюцца ў хуліганстве, пры чым не група, а паасобку кожны і да канца не зразумелы іх статус, яны не адбывалі працяглыя арышты. У Беларусі ж звычайна пасял такіх разгонаў людзі адбываюць арышты да 15 сутак. Відавочна, што ў Арменіі сітуацыя лепш чым у Беларусі, але ўсёроўна яна патрабуе паляпшэнняў і набліжэння ў бок міжнародных  стандартаў правоў чалавека ў галіне свабоды сходаў.

Праваабаронцы ў Арменіі.

Я была прыемна здзіўленая што ў маленькай Арменіі з 2 млн. насельніцтва апынулася так шмат праваабарончых арганізацый, якія дастаткова актыўна прымаюць удзел у гэтай сітуацыі. У іх нажаль ёсць вельмі кепскі досвед дэманстрацыі ў 2008 годзе, якая скончылася ў тым ліку смерццю 10 чалавек. Ім на жаль ёсць на чым вучыцца. Шэраг арганізацый займаюцца зараз пошукам людзей якія гатовыя абскарджваць дзеянні дзяржавы. Армянскі Хельсінскі камітэт прраводзіць бесперапыннае назіранне і рыхтуе справаздачы па гэты падзей. Арганізацыі цесна супрацоўнічаюць паміж сабой, абмяркоўваюць у якой форме лепш адстойваць правы грамадзян. У гэтай сітуацыі вырашаецца пытанне ці варта звяртацца ў нацыянальныя службы, ці лепей адназу выходзіць на міжнародны ўзровень. Паміж правабаронцамі адбываецца пастаянная камунікацыя. Функцыя міжнароднай супольнасці ў Арменіі – дапамагаць у іх ініцыятывах якія яны распачалі. То бок тут не трэба прыдумваць новых механізмаў, як гэта да прыкладу было ў Беларусі альбо іншых краінах. У Арменіі ёсць сэнс узмацнення працыя, якую робяць правабаронцы на нацыянальным узроўні.

Наста Лойка пра разгон акцыі ў Ерэване: “Гэта было падобна на запужванне людзей” (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства