viasna on patreon

Ці хвалюе беларусаў праблема наяўнасці ў краіне палітвязняў?

2015 2015-07-02T10:45:24+0300 2015-07-02T11:03:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stanislav-stanislavovich-shushkevich.jpg

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавядае, які эфект можа быць ад кампаніі інфармавання насельніцтва пра праблему наяўнасці палітзняволеных, і ці хвалюе гэтая праблема беларускае грамадства. Ініцыятыўная група, якая вылучае палітвязня Мікалая Статкевіча прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду, збіраецца правесці інфармацыйную кампанію па праблеме наяўнасці ў краіне палітвязняў. Наколькі актуальная для беларусаў сёння гэтая праблема

Станіслаў Шушкевіч: Беларускае грамадства і на самой справе не інфармавана, што ў краіне ёсць палітвязні. Яно пра гэта не ведае. Пра палітзняволеных ведаюць актывісты апазіцыі, іх блізкія, родныя і знаёмыя. Таму казаць, што грамадства па гэтай праблеме мае нейкае ўласнае меркаванне, на мой погляд, цяжка. І галоўная задача той групы, якую хочуць сфарміраваць, – паказаць, што ў Беларусі знаходзяцца за кратамі палітвязні і што сцвярджэнні прапаганды, што ў краіне “палітычных няма, а ёсць крымінальшчыкі”, – гэта ўсяго толькі прапаганда. Іншая справа, што, згодна з існуючым заканадаўствам, Статкевіча нельга зрабіць кандыдатам у прэзідэнты. Але ж паказаць праблему наяўнасці палітзняволеных у краіне, паказаць, што Мікола паводзіць сябе, як нацыянальны герой, трэба абавязкова. Асабіста я ў захапленні ад таго, як ён трымаецца. І з вялікім энтузіазмам далучуся да інфармацыйнай кампаніі, калі мяне папросяць. Мы павінны так дзейнічаць, бо чалавека трымаюць у турме ні за што. Мікалай Статкевіч паказвае сваімі паводзінамі, што ён не стаў на калені перад рэжымам, не пакарыўся яму.

РР: На ваш погляд, тыя, хто ведае пра праблему палітвязняў, як ставяцца да яе?

Станіслаў Шушкевіч: На вялікі жаль, у нас больш думаюць пра ўласныя праблемы і ўласны статус у апазіцыі, чым пра тых, хто гэтага больш заслугоўвае. У мяне заўсёды былі няпростыя адносіны са Статкевічам, але, чым далей, тым яны былі лепшымі. І сёння, як казаў, я ад гэтага чалавека ў захапленні. Тым не менш, многія да лёсу палітзняволеных ставяцца з абыякавасцю. Пакуль не напомніш ім, то і не ўспамінаюць. А, калі успомняць, то стараюцца паказаць, што таксама быццам бы турбуюцца. Хоць Мікалай Статкевіч можа быць нашым вызваленчым сцягам, як палітзняволены, які пакутуе за Беларусь.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства