viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-06-30T11:17:08+0300 2017-10-25T15:30:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Спатканне Мікалая Дзядка з адвакатам доўжылася ўсяго 15 хвілін; Міліцыя распачала новыя справы ў дачыненні да незалежных журналістаў Таццяны Смоткінай і Зміцера Лупача за супрацоўніцтва з "Еўрарадыё" і "Радыё Рацыя"; Чарговы адказ з Генеральнай пракуратуры атрымала Жанна Пцічкіна - маці загінулага ў СІЗА Ігара Пцічкіна ды іншыя навіны.

"Каментар эксперта": Судовая сістэма ў Беларусі не залежыць ад закона, а залежыць ад прэзідэнта, і толькі ён можа паўплываць на лёсы людзей, якія сталі ахвярамі беззаконня і службовага самавольства ў органах суда і пракуратуры. Кіруючыся такой логікай, 37 грамадзянаў з розных гарадоў Беларусі ў канцы красавіка накіравалі прэзідэнту калектыўны зварот, адказу на які дагэтуль няма. Падпісанты "паслання беларускага народа прэзідэнту і парламенту"  запатрабавалі ад прэзідэнта стварыць камісію па пераглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў у дачыненні да іх і іх блізкіх, паколькі гэтыя справы фальсіфікаваныя, што пацвярджаецца адпаведнымі доказамі.

"Падзея": У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. У гэты дзень міжнародныя і нацыянальныя праваабарончыя арганізацыі нагадваюць у чарговы раз грамадству і дзяржаўным дзеячам, што “ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, не могуць служыць апраўданнем катаванняў”. Беларускія праваабаронцы, якія паслядоўна і сістэматычна даследуюць тэму катаванняў у краіне, прызнаюць, што гэтая праблема вельмі востра стаіць у нашым грамадстве. Беларускія праваахоўныя органы сістэматычна выкарыстоўваюць катаванні як спосаб дамагчыся прызнальных паказанняў.

Госць рубрыкі "Асоба" - Алег Жлутка, удзельнік Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне, ініцыяванай ПЦ "Вясна", якая стартавала 4 чэрвеня ў Харкаве. У межах кампаніі наладжана супрацоўніцтва з грамадзянскай арганізацыяй "Станцыя Харкаў", якая займаецца дапамогай перасяленцам з зоны АТА і Крыма. 

 У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Mo'kalamity.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства