viasna on patreon

Месца пераможнай Палонкаўскай бітвы прывялі ў парадак (фота)

2015 2015-06-28T23:52:59+0300 2015-06-28T23:52:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palonkauskaja-bitva-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Баранавічаў 27 чэрвеня арганізавалі талаку па добраўпарадкаванні пляцоўкі, дзе ўсталяваны памятны знак у гонар пераможнай Палонкаўскай бітвы 1660 года. З забруджанай тэрыторыі было вывезена 28 мяхоў смецця, а каля памятнага знака пасадзілі кветкі.

– На гэтым святым месцы, дзе пралілося столькі чалавечай крыві за свабоду і незалежнасць нашай краіны мясцовыя жыхары летніка ўтварылі вялікую сметніцу. Менавіту тут войска Рэчы Паспалітай 28 чэрвеня 1660 года пад кіраўніцтвам гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Стэфана Чарнецкага ўшчэнт разбіла армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага. Раённая жыллёва-камунальная гаспадарка своечасова не займаецца прыборкай тэрыторыі, і тут накапілася цэлая гара смецця. Мы вырашылі самастойна прыбраць тэрыторыю, каб нам не было сорамна перад героямі пераможнай Палонкаўскай бітвы, – паведаміў Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што грамадскасць горада будзе звяртацца да саміх людзей, у жыллёва-камунальную гаспадарку і, магчыма, у раённую міліцыю, каб спыніць гэтае дзікунства па засмечванні слаўнай гістарычнай мясціны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства