viasna on patreon

У судзе Крычаўскага раёна распачаўся паўторны суд над выдаўцом газеты “Вольны горад”

2015 2015-06-04T11:41:47+0300 2015-06-04T11:41:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kudraucau-uladzimir-krychau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кудраўцаў.

Уладзімір Кудраўцаў.

У судзе Крычаўскага раёна 3 чэрвеня распачаўся паўторны разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачванні ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку з боку выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава.

Падчас судовага пасяджэння былі заслуханыя сведчанні Уладзіміра Кудраўцава, Аляксандра Дзямешкі, рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і журналіста газеты Мікалая Гердзія, начальніка ААПП Крычаўскага РАУС Вусіка І. В., начальніка Крычаўскага РАУС С. Чупрына. Не паспелі апытаць яшчэ аднаго супрацоўніка Крычаўскага РАУС, падпалкоўніка міліцыі Куца, які прыстнічаў пры складанні пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава 23 красавіка 2015 г.

У сваім выступе Уладзімір Кудраўцаў зноў звярнуўся да суда з просьбай спыніць справу за адсутнасцю ў яго дзеяннях падзеі і складу правапарушэння, спаслаўшыся пры гэтым на шматлікія парушэнні, дапушчаныя супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС пры складанні паўторнага пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні на яго адрас.

Таксама выдавец “Вольнага горада” папрасіў суд вынесці прыватнае вызначэнне на адрас як супрацоўнікаў УУС Магілёўскага аблвыканкама, справакаваўшых гэты адміністрацыйны працэс супраць яго, так і супрацоўнікаў Крычаўскага РАУС за дапушчаныя парушэнні і нізкі ўзровень прафесіяналізму, і далучыць яго выступ да матэрыялаў справы.

Нагадаем, што ў новым адміністрацыйным пратаколе 25 траўня падпалкоўнік Вусік напісаў, што Кудраўцаў, знаходзячыся ў сябе дома, “падрыхтаваў загадзя ілжывую ганьбячую выдумку ў адносінах оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Дзямешка А. В. у выглядзе прадастаўлення ўладальнікам сайта глабальнай сеткі інтэрнэт spring96.org інфармацыі аб тым, што Дзямешка А. В. пагражаў яму ўзбуджэннем крымінальнай справы за паклёп пры разбіральніцтве па яго заяве ў адносінах начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Максімавай М. М., пасля чаго ўказаная інфармацыя 5.04.2015 г. была апублікавана на дадзеным сайце”.

Раней у судзе Крычаўскага раёна 15 траўня адбыўся першы разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачванні ў паклёпе на оперупаўнаважанага ГБЭЗ Крычаўскага РАУС Аляксандра Дзямешку з боку выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава. У выніку разгляду справы суддзя Кацярына Шматкова прыняла пастанову аб накіраванні адміністрацыйнай справы ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава ў Крычаўскі РАУС на дапрацоўку, бо складзены супрацоўнікамі міліцыі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ўтрымліваў цэлы шэраг недахопаў.

Разгляд адміністрацйнай справы ў адносінах Уладзіміра Кудраўцава працягнецца ў судзе Крычаўскага раёна 4 чэрвеня у 15-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства