viasna on patreon

Мікашэвічы: хамства супрацоўніка міліцыі засталося беспакараным

2015 2015-05-29T23:50:00+0300 2015-05-30T00:50:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст кампаніі “Гавары праўду”Леанід Дубаносаў накіраваў скаргу ў Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў на тое, што парушэнне прафесійнай этыкі капітанам Мікашэвіцкага ГАУС Аляксандрам Басманавым не атрымала належнай ацэнкі яго непасрэднага кіраўніка.

3 траўня адбыўся звычайны пабытовы інцыдэнт, які даў падставу для звароту са скаргай на нетактоўныя паводзіны капітана Басманава. Па словах Леаніда Дубаносава, ягоны сусед зрабіў заўвагу аўтамабільнаму ліхачу, які ездзіць па вуліцы, дзе гуляюць дзеці, а аматар хуткай язды выклікаў міліцыю. Прыехаў капітан з кіроўцам на міліцэйскай машыне і адразу пачалі ўпіхваць суседа ў аўтамабіль. Дубаносаў быў здзіўлены такімі дзеяннямі міліцыі, нават падумаў, што здарылася яшчэ штосьці, пра што і спытаў у супрацоўніка міліцыі. Але той рэзка адказаў, што, маўляў, “не твая справа”.

Нягледзячы на такі недружалюбны адказ, Дубаносаў папрасіў прадставіцца і ўдакладніць, у чым усё ж справа. Пры гэтым назваў сябе і сказаў, што быў сведкам інцыдэнту. Адказ супрацоўніка міліцыі зноў быў выразна грубым. На папярэджанне Дубаносава, што ён будзе скардзіцца на падобныя паводзіны міліцыянера, капітан адказаў: “хоць пракурору”.

Актывіст звярнуўся са скаргай на імя начальніка Мікашэвіцкага ГАУС, дзе паведаміў аб неэтычных паводзінах супрацоўніка аддзела. Але начальнік міліцыі Сяргей Дзенісеня ў сваім адказе на скаргу напісаў, што няма падставы для адкрыцця адміністрацыйнай справы на капітана Аляксандра Басманава. Леанід Дубаносаў адзначае, што пра гэта ніхто і не прасіў, размова ішла пра прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства