viasna on patreon

СУД НАД ПРАВААБАРОНЧЫМ ЦЭНТРАМ “ВЯСНА” НЯ ЗМОГ ПАЧАЦЦА. БУДЫНАК ВЯРХОЎНАГА СУДА АКАЗАЎСЯ ЗАМІНІРАВАНЫМ.

2003 2003-10-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка ў 10 гадзінаў у Вярхоўным судзе павінен быў распачацца судовы працэс па справе ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, ініцыяванай Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Каля 10 гадзінаў, калі ў судзе ўжо адбывалася рэгістрацыя прысутных, з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія абвясьцілі, што атрымалі інфармацыю пра тое, што будынак Вярхоўнага суда замініраваны. Яны прапанавалі прысутным пакінуць суд і адысьці на бясьпечную адлегласьць, а прылеглую да суда тэрыторыю ачапілі аранжавай лентай.
Праз 10-15 хвілінаў да праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў амбасадаў і іншых прысутных падыйшоў начальнік аховы суда і паведаміў, што разгляд справы Праваабарончага цэнтру “Вясна” пераносіцца на заўтра – 22 кастрычніка на 10 гадзінаў. Гэтае рашэньне пацьвердзіла і судзьдзя В. Кулік, якая сказала, што суд пераносіцца “па тэхнічных прычынах”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства