viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-05-26T10:42:53+0300 2017-10-25T15:32:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: На незалежную журналістку з Брэста Аліну Літвінчук завялі чарговую адміністрацыйную справу; Алесь Бяляцкі стаў госцем святочнай сустрэчы Amnesty International у Польшчы; Генпракуратура вынесла вайскоўцам папярэджанне за парушэнне моўнага заканадаўства.

"Каментар": Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў распавёў пра ўмовы ўтрымання ў Смалявічскім ізалятары часовага ўтрымання, дзе правёў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

“Падзея”: 20 і 21 траўня ў Рызе праходзіў Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, тэма якога сёлета стала “Пашырэнне магчымасцяў грамадзянскай супольнасці ва Усходнім Партнёрстве: Бягучыя праблемы і будучыя сцэнары”. У Форуме браў ўдзел старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі, які звярнуў асобную ўвагу на важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці і яе ролю ў развіцці грамадства і ўзаемадзеянні з Еўропай.

Госць рубрыкі “Асоба”: каардынатар праграмы “Беларуская праваабарончая школа” Андрэй Палуда, якая сёлета распачала новы набор удзельнікаў на летнія школы па правах чалавека. У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

 У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта 5’nizza.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства