viasna on patreon

Незалежная журналістка Вольга Чайчыц атрымала позву ў суд

2015 2015-05-25T14:48:06+0300 2015-05-25T15:21:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chaichyc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Вольга Чайчыц

Журналістка Вольга Чайчыц

Позва ў суд прыйшла на паштовую скрыню журналісткі Вольгі Чайчыц. Разгляд справы адбудзецца 1 чэрвеня ў судзе Дзяржынскага раёну.

«У сюжэце, за які мяне будуць судзіць, я распавядаю пра тое, што нашу здымачную групу міліцыя не пусціла на грамадскае абмеркаванне генеральнага плану Фаніпаля, чым парушылі Канстытуцыю, якая дае права кожнаму чалавеку на збор і распаўсюд інфармацыі. Да таго ж я яшчэ і жыхар Фаніпаля. У сюжэце я ўказала прозвішча кіраўніка фаніпальскай міліцыі, які не даў нам прайсці. Не дзіва, што за нас узяліся, менавіта ў Фаніпалі», – каментуе Belsat.eu Вольга Чайчыц. 

У пачатку траўня Вольгу Чайчыц запрасілі ў фаніпальскае аддзяленне міліцыі, дзе прад’явілі абвінавачванні згодна з артыкулам 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі).
Выклік у міліцыю быў звязаны з матэрыялам пра грамадскае абмеркаванне забудовы ў Фаніпалі, які з’явіўся на старонцы Belsat.eu. Увагу журналісткі прыцягнула і тое, што ў матэрыялах судовай справы прысутнічае сведка, адзін з герояў відэа-апытанкі. У сюжэце яго прозвішча няма, але міліцыя яго знайшла. Пра што з ім гаварылі, невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства