viasna on patreon

У Баранавічах адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”

2015 2015-05-24T08:44:15+0300 2015-05-24T08:44:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-seviarynec-prezent.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомы беларускі грамадска-палітычны дзеяч і пісьменнік Павел Севярынец 23 траўня прэзентаваў у Баранавічах сваю кнігу “Беларуская глыбіня”. Творчая сустрэча адбылася ў вёсцы Русіны (Баранавіцкі раён) на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Людзі прыйшлі на сустрэчу не толькі з пісьменнікам, але і былым палітвязнем, які адбыў тры гады “хіміі”за ўдзел у пратэстнай акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнтскіх выбараў 2010 года.

Найперш Павел Севярынец распавёў пра людзей, якія былі яго сукамернікамі, адбывалі разам пакаранне ў спецкамендатуры № 7 вёскі Купліна (Пружанскі раён), наведвалі яго там. Ён выказаў шчырую падзяку баранавіцкім сябрам Алесю Беламу, Таццяне Малашчанка, Галіне Ярашэвіч, Анжэле Камбалавай, Віктару Сырыцы, Сяргею Гоўшы, якія неаднаразова наведвалі яго на “хіміі”. Гаварыў Севярынец і пра тых, з кім сустракаўся, пра вернікаў цэркваў, сяброў і аднадумцаў – герояў яго “Беларускай глыбіні”. Не абмінуў Севярынец гісторыю Пружаншчыны ды і наогул Брэстчыны, што выклікала асаблівую цікавасць да яго кнігі.

Прыйшоўшых на сустрэчу цікавілі не толькі факты знаходжання былога палітвязня на “хіміі”. Людзі жадалі паслухаць меркаванні былога палітвязня Севярынца пра тое, што рабіць далей, якія патрэбна правесці рэформы, каб жыццё беларусаў змянілася да лепшага.

У канцы творчай сустрэчы жадаючыя маглі атрымаць “Беларускую глыбіню” з аўтографам аўтара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства