viasna on patreon

Бабруйск: Месяц на барацьбу з карупцыяй

2015 2015-05-18T14:52:51+0300 2015-05-18T15:04:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karupcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску цягам траўня праходзіць прафілактычная акцыя "Стоп, карупцыя!", ініцыяваная абласным Саветам дэпутатаў. Паведамляецца, што падчас акцыі будуць ладзіцца сустрэчы, на якіх гараджане змогуць (калі не пабаяцца) выказацца наконт праблемы ці паведаміць пра службовых асоб, якія вымагаюць хабар і злоўжываюць службовымі паўнамоцтвамі. Дзе прайдуць гэтыя сустрэчы і колькі іх будзе, нідзе не паведамляецца. Няма такой інфармацыі і на на сайце гарвыканкама. Вядома толькі, што 14 траўня адзін выязны прыём ужо адбыўся ў ЖЭУ №2 з удзелам Аляксандра Лісоўскага, кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна.

Чарговы Дзень інфармавання, які пройдзе ў Бабруйску 21 траўня, таксама будзе прысвечаны тэме карупцыі. У гэты ж дзень запланавана правядзенне сумеснай прэс-канферэнцыі пракуратуры і УУС. Таксама ў працоўных калектывах плануецца правесці анкетаванне "аб дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, эфектыўнасці барацьбы з карупцыйнымі праявамі".

Нагадаем, што для Бабруйска тэма карупцыі застаецца актуальнай: пад вартай знаходзяцца два чыноўнікі гарвыканкаму, таксама крымінальныя справы заведзеныя на двух былых дырэкатараў мясакамбінату, якія злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства