viasna on patreon

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне сайту АГП

2015 2015-05-18T13:47:58+0300 2015-05-18T14:04:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_ahp.jpg

Сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі (ucpb.org) атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі за подпісам міністра Ліліі Ананіч. У ім гаворыцца, што ўладальнікам сайта вынеслі папярэджанне — "за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам". Праўда, у лісце не гаворыцца, якія менавіта звесткі чыноўнікі палічылі недакладнымі.

Мінінфарм прапаноўвае да 20 траўня паведаміць звесткі пра ўладальніка рэсурсу.

Дарэчы, лідар АГП Анатоль Лябедзька раней неаднаразова казаў, што сайтам займаюцца прыхільнікі партыі.

Нагадаем, што 15 траўня аналагічныя папярэджанні ад Мінінфарма атрымалі сайты Радыё "Рацыя" і "Свабодны рэгіён".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства