viasna on patreon

Беларускае Радыё Рацыя атрымала папярэджанне

2015 2015-05-17T16:22:00+0300 2015-05-18T09:24:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg

Ціск на замежныя СМІ, якія распаўсюджваюць аб’ектыўную інфармацыю для беларусаў, як спроба навесці свой парадак у інфармацыйным полі.

Напярэдадні Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне для сайта Беларускага Радыё Рацыя.

Праваабаронца «Вясны» Таццяна Равяка адзначае, што гэта звычайная практыка перад прэзідэнцкімі выбарамі:

 - Я думаю, што гэта робіцца перад выбарамі – і журналістаў запалохаць, каб яны не актыўнічалі, так і само радыё, канкрэтна сайт, каб не магчыма было з яго інфармацыю атрымліваць. Я думаю, што гэта асноўная прычына – зачышчэнне перад выбарамі інфармацыйнай прасторы.

За паўторнае папярэджанне аб недапушчальнасці распаўсюду забароненай у Беларусі інфармацыі міністр Лілія Ананіч пагражае закрыццем доступа да сайта Радые Рацыя для карыстальнікаў інтэрнэту на тэрыторыі Беларусі. Праваабаронцы звязваюць такі ціск са спробамі ўзяць пад свой кантроль інфармацыйную сферу і не даць слова незалежным сродкам масавай інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства