viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет з патрабаваннем вызвалення палітвязняў

2015 2015-05-14T23:55:00+0300 2015-05-15T00:03:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-salid-palit-3.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет на 28 чэрвеня ў дазволеным уладамі месцы – на гарадскім стадыёне каля ўваходу ад вул. Леніна.

Мэта пікету - патрабаванне вызвалення палітвязняў: Міколы Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова; выказванне пратэсту супраць парушэння канстытуцыйных правоў грамадзян прыняццём Дэкрэта №3 “Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства”.

У Бярозе ўжо 18 гадоў улады не дазваляюць дэмакратычнай супольнасці праводзіць масавыя мерапрыемствы па надуманых прычынах. І суды ўсе гэтыя гады абараняюць інтарэсы чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства