viasna on patreon

Жонка Мікалая Статкевіча атрымала першы ліст з Магілёўскай турмы №4

2015 2015-05-14T09:58:55+0300 2015-05-14T09:58:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievicz-sud.jpg
Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Марына Адамовіч, жонка палітычнага зняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа першы ліст з Магілёўскай турмы №4.

У Магілёў Мікалай Статкевіч быў этапаваны са Шклоўскай калоніі па рашэнню суда, які 4 траўня змяніў рэжым утрымання на больш жорсткі. У Магілёўскай турме Статкевіч ужо быў зняволены і раней, з 2012 па 2015 гады.

 Марына Адамовіч адзначыла, што ліст стаў першай весткай ад мужа. Яна яшчэ не атрымала ад адміністрацыі турмы паведамлення, што ён туды патрапіў  

– Напісаў 6 траўня. Напісаў пра этап. Этап, паводле майго меркавання, быў 5-га траўня. Як звычайна, гэта бывае ноч. Яго змясцілі ў яго старую камеру. Піша: «ціск на мяне ў калоніі быў настолькі яўны і дэманстратыўны, што некаторыя калегі па атрадзе казалі, што да серыйнага забойцы лепш ставяцца. 

Камера, у якую змешчаны палітвязень, – адзіночная. Мікола Стакевіч сам падаў заяву пра ўтрымане яго ў адзіночцы. „Сядзець з адмыслова падабранымі пад мяне суседзямі, увесь час кантралюючы іх паводзіны, не хачу… Рэжым строгі, таму ў камеру прапусцілі няшмат рэчаў, якія прывёз з сабой з калоніі”, – піша Мікалай Статкевіч у лісце да жонкі. Нагадаем, што былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны да шасці гадоў зняволення па артыкуле аб “масавых беспарадках” пасля „Плошчы 2010-га году”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства