viasna on patreon

Бяроза: суд па справе забароны пікета да Дня Волі перанесены

2015 2015-05-13T12:32:48+0300 2015-05-13T12:32:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biar-sud-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня ў 11 гадзін у судзе Бярозаўскага раёна павінен быў пачацца працэс па скарзе праваабаронцаў на забарону мясцовым райвыканкамам пікета 25 сакавіка. Нагадаем, у мэтах пікета, а гэта адзначэнне 97-х угодкаў абвяшчэння БНР і выказванне салідарнасці з палітвязнямі з патрабаваннем іх вызвалення, чыноўнікі ўбачылі распальванне нацыянальнай варожасці.

Ужо напачатку 12-ай гадзіны ў канцэлярыі суда паведамілі, што ў суддзі Наталлі Мінчанка захварэла дзіця, і яна на бальнічным, і што працэс, магчыма, будзе весці старшыня суда Вадзім Мазоль. Яшчэ пазней сказалі, што і старшыня суда заняты, бо ў яго крымінальны працэс, і суд па скарзе праваабаронцаў перанесены на 20 траўня.

Паводле аднаго з заяўнікаў Сяржука Русецкага, маючы сучасныя сродкі камунікацыі, з суда маглі папярэдзіць праваабаронцаў пра перанос працэса, і тады людзям не прыйшлося б браць адгул на працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства