viasna on patreon

Леаніда Судаленку выклікаюць у Следчы камітэт

2015 2015-05-13T10:12:41+0300 2015-06-08T07:59:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalienkalieanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Фота: Аляксея Лапіцкага, prava-by.info

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Фота: Аляксея Лапіцкага, prava-by.info

13 траўня ў 14.00 гадзін гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка павінен з’явіцца па крымінальнай справе – распаўсюдзе парнаграфіі ў абласную управу следчага камітэту. Пра неабходнасць яўкі ў якасці сведкі яму паведаміў па тэлефоне следчы Юрый Зенчанка.

Леанід Судаленка 15 красавіка  ўжо быў на допыце ў якасці сведкі ў Гомельскім гарадскім аддзеле СК. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 343 КК (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт) па факту распаўсюду парнаграфічных ролікаў нібыта з электроннай скрынкі, якая належыць праваабаронцу (sudalenko@mail.ru). Пасля крымінальная справа па невядомых пакуль прычынах была перададзена ў абласную управу СК.

Па матэрыялах крымінальнай справы парнаграфічныя матэрыялы са скрынкі sudalenko@mail.ru і з IP-адрасу, зарэгістраванага за Гомельскім аддзяленнем РГА “Прававая ініцыятыва” былі дасланыя ў інспекцыю па падатках і зборах па Савецкаму раёну. Праваабаронца прадставіў шэраг доказаў аб тым, што ён не датычны да здзяйснення злачынства. У прыватнасці, да крымінальнай справы ён дадаў сканы перапіскі з тэхнічнай службай Mail.ru аб тым, што дадзеная электронная скрынка ўзламаная са снежня 2014 года і з гэтага часу Леанід Судаленка яе не кантраляваў. Ён таксама заявіў, што ў лютым патрабаваў ад УУС Гомельскага аблвыканкаму ўстанавіць IP-адрас і тых людзей, якія на адным з сайтаў не толькі перыядычна публікуюць абразы ў яго бок, а таксама апошнім часам пагражалі забойствам яго дзецям. Ні IP, ні тых асоб, хто змяшчаў дадзеныя пагрозы, міліцыя не ўстанавіла.

Нагадаем, 8 красавіка ў грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі на Палескай,52 прайшоў вобшук, міліцыя забрала ндля праверкі ў межах крымінальнай справы чатыры сістэмныя блокі камп'ютэраў. Вобшук прайшоў і на кватэры Леаніда Судаленкі, дзе забралі сістэмны блок кампутара і ноўтбук.

Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы Леанід Судаленка спрабаваў самастойна праз тэхнічную службу Mail.ru атрымаць сваю перапіску ў якасці доказаў узлома сваёй паштовай скрыні, на што атрымаў адказ пра тое, што такую інфармацыю могуць прадаставіць толькі па запыту праваахоўных органаў.  

Гомельская вясна

Фота: Аляксея Лапіцкага, prava-by.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства