Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі нечакана зацікавіліся венгерскія палітыкі; Салігорскі праваабаронца патрабуе адмены новага рашэння аб масавых мерапрыемствах; Журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу.
"Каментар Эксперта": Беларусь другі раз прайшла праз працэдуру Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду. Быў прадстаўлены Дзяржаўны даклад, накіраваны Міністэрствам Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь у Савет па правах чалавека. Падчас выступу ў Жэнэве прастаўніца Міністэрства Юстыцыі заявіла, што некаторыя групы спекулююць на сваім статусе незарэгістраваных па палітычных матывах грамадскіх аб’яднанняў. Сітуацыю каментуе намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
“Падзея”: 4 траўня Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі, задаволіла хадайніцтва Шклоўскай калёніі № 17 і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў "крытую" турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён. Палітвязеня этапавалі ў турму №4 у Магілёве за нібіта шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку. Праваабаронцы звязваюць пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных найперш з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне.
“Асоба”: госць рубрыкі - расійскі праваабаронца, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы, эксперт Савета Еўропы, Ганаровы прэзідэнт міжнароднага Моладзевага праваабарончага руху Андрэй Юраў. Праваабаронца щначальвае Крымскую палявую місію па правах чалавека і ў складзе маніторынгавай групы адсочвае сітуацыю ў гэтым рэгіёне. У 2010 годзе ён быў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў праваабарончай місіі і ў Беларусі пасля выбараў 2010 года.
У музыных паўзах - кампазіцыі гурта Океан Эльзи.