viasna on patreon

У ААН усталявалі парушэнне выбарчых правоў Леаніда Судаленка

2015 2015-05-07T15:25:43+0300 2015-05-07T15:25:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Як стала вядома сёння, Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне па скарзе жыхара Гомеля Леаніда Судаленка, якая тычыцца мясцовых выбараў 2007 года. Міжнародныя эксперты канстатавалі парушэнне яго, як кандыдата абласнога Савета дэпутатаў права быць абраным на сапраўдных выбарах, якія забяспечваюць свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў.

У рашэнні ААНаўскага Камітэта таксама ўказваецца аб парушэнні права экс-кандыдата на правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі (права на мірны сход).Зараз Урад краіны абавязаны даць Леаніду Судаленка эфектыўны сродак прававой абароны і кампенсацыю. Дзяржава таксама абавязана прыняць меры па недапушчэнні падобных парушэнняў у будучыні і перагледзець рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у Гомелі.

Як паведаміў Леанід Судаленка, падчас выбараў 2007 года яго каманда дакументальна зафіксавала грубыя парушэнні выбарчага заканадаўства. У прыватнасці, у склад выбарчых камісій не былі ўключаны яго давераныя асобы, а падчас галасавання яго назіральнікі зафіксавалі шматлікія фальсіфікацыі з яўкай выбаршчыкаў.
"Я спрабаваў у судовым парадку даказаць фальсіфікацыі з яўкай, але дарэмна. Улада супрацьпаставіла нам назіральнікаў ад Савета ветэранаў і БРСМ, у якіх лічбы супалі з афіцыйнымі. Акрамя таго, абласная газета "Гомельская праўда" адмовіла ў публікацыі маёй перадвыбарнай праграмы і звароту да выбаршчыкаў. А калі я заявіў сустрэчу з выбаршчыкамі, улада паслала нас разам у адзінае месца, якое дазволена ў Гомелі для правядзення масавых мерапрыемстваў, так званы "гомельскі Бангалор", - успамінае падзеі васьмігадовай даўнасці Л. Судаленка.
Ён падкрэсліў, што ў ходзе камунікацыі па скарзе Ўрада Беларусі з КПЧ ААН было зменена заканадаўства, якое прывяло ў яго выпадку да парушэння права на сустрэчу з выбаршчыкамі. Зараз падчас выбарчых кампаній любога ўзроўню дзейнічае не заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, а Выбарчы кодэкс, па якім кандыдаты маюць права праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў любой зручнай для іх форме.

"Такім чынам, мае намаганні не пайшлі дарам і я сёння разам з сваёй камандай кажам аб тым, што мы прымусілі ўладу пайсці на змены дыскрымінацыйнага заканадаўства, то бок пачаць забяспечваць правы чалавека і гэта самае галоўнае", - падкрэсліў праваабаронца.

Гомельская вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства