viasna on patreon

У Лунінецкім раёне выйшаў першы нумар незалежнага бюлетэня “Сімвал часу”

2015 2015-05-07T12:35:24+0300 2015-05-07T12:35:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bull-simval-chasu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактарам і заснавальнікам бюлетэня з’яўляецца жыхар вёскі Любань Лунінецкага раёна, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі. Актывіст адзначае, што да гэтага часу ў раёне не было альтэрнатыўнай крыніцы інфармацыі.

Мэтай выдання з’яўляецца аб’ектыўнае адлюстраванне мясцовых падзей, а таксама падзей у краіне. Паводле Віталя Каліноўскага, асабліва ўважліва выданне будзе сачыць за парушэннем правоў грамадзян.

У першым нумары змешчана інфармацыя пра пра палітвязняў і суд над Міколам Статкевічам, забарону ўладамі Першамайскай дэманстрацыі ў Мінску і Брэсце, прааналізаваны Дэкрэт №3 Аляксандра Лукашэнка "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".

Пакуль выхад бюлетэня плануецца раз на месяц накладам 299 асобнікаў. Калі будуць сродкі і запатрабаванасць выдання, то будзе выходзіць два разы на месяц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства