viasna on patreon

Забарону пікета ў Брэсце супраць абыякавасці чыноўнікаў КПЧ ААН лічыць парушэннем

2015 2015-05-07T09:03:01+0300 2015-05-07T09:03:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія высновы ўтрымлівае рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека пасля разгляду індывідуальных паведамленняў заяўніка пікета Павел Казлоў, а таксама іншых грамадзян (Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк), якія збіралася браць у ім удзел.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, скарга была зарэгістравана ў Камітэце па правах чалавека ААН у чэрвені 2010 года. Заяўнікі палічылі, што забарона Брэсцкім гарвыканкамам згаданай акцыі з'яўляецца парушэннем свабоды мірных сходаў і права на свабоднае выказванне свайго меркавання. Па словах Кісляка, напярэдадані зварота ў Камітэт па правах чалавека ААН яны беспаспяхова абскардзілі забарону на нацыянальным узроўні.

Праваабаронца нагадаў, што пенсіянер Павел Казлоў падаваў заяўку ў Брэсцкі гарвыканкам на правядзенне пікету 27 верасня 2009 года. Заяўнік хацеў прыцягнуць увагу жыхароў горада да існуючай, на яго думку, праблемы бяздушнага стаўлення чыноўнікаў да зваротаў грамадзян, а таксама парушэнняў з іх боку заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Нагодай для публічнага выказвання меркавання паслужылі 50 накіраваных Казловым зваротаў у розныя інстанцыі аб неправамерным, на яго погляд, рашэнні Міністэрства юстыцыі, на падставе якога ён у 2007 годзе быў пазбаўлены ліцэнзіі на правядзенне аўтатэхнічных экспертыз (ацэнка транспартных сродкаў). Прычынай пазбаўлення паслужыла тое, што Казлоў два разы рабіў аднаму з судоў Брэста экспертную паслугу, не пазначаную ў ліцэнзіі. Пры гэтым заканадаўствам прадугледжваецца, што суд сваім вызначэннем можа прыцягваць да такіх прац на разавай аснове грамадзян без ліцэнзіі, якія маюць спецыяльныя веды.

Усе яго звароты, лічыць Казлоў, па сутнасці не разглядаліся чыноўнікамі, а перанакіроўваліся ў іншыя арганізацыі. У канчатковым выніку яны траплялі для разгляду ў орган, які пазбавіў яго ліцэнзіі. Як падкрэсліў Кісляк, у кожнага з тых, хто звярнуўся разам з Казловым ў Камітэт ААН былі і свае прыклады бяздушнага стаўлення чыноўнікаў у гэтай сферы. Мясцовыя ўлады забаранілі пікет на той падставе, што паводле заяўкі яго планавалася правесці не ў месцы, вызначаным для такіх мерапрыемстваў, якім з'яўляецца стадыён “Лакаматыў”.

“Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне грамадзянскіх правоў, - дадаў Кісляк. - У сваім рашэнні Камітэт таксама заяўляе, што забарона на правядзенне такіх акцый у Брэсце, за выключэннем стадыёна “Лакаматыў”, залішне абмяжоўвае свабоду сходаў”. Камітэт лічыць неабгрунтаваным рашэнне ўладаў, якое забараняе права аўтараў скаргі збірацца мірна ў грамадскім месцы па іх выбару.

Акрамя таго, у рашэнні Камітэта гаворыцца, што ў сваіх адказах на звароты аўтараў беларускія органы ўлады не змаглі аргументаваць, як дадзены пікет, праведзены ў заяўленым месцы, мог паставіць пад пагрозу дзяржаўную бяспеку, грамадскі парадак, ахову здароўя і маральнасці насельніцтва ці абарону правоў і свабод іншых асоб.

Камітэт у сваім рашэнні адзначыў, што арганізатары сходу маюць права выбіраць месца ў межах бачнасці і чутнасці іх мэтавай аўдыторыі.

“Гэта рашэнне Камітэта аўтары скаргі атрымалі на англійскай мове. У бліжэйшы час яно будзе пераведзена на рускую, французскую, іспанскую, арабскую, кітайскую мовы і размешчана на сайце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У свеце даведаюцца, якой на сам рэч з’яўляецца сітуацыя са свабодай мірных сходаў у Беларусі”, - сказаў Кісляк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства