viasna on patreon

Жыхары Мікашэвічаў скаргамі хочуць адвучыць міліцыю ад грубасці

2015 2015-05-04T23:33:03+0300 2015-05-04T23:34:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары 10-га мікрараёна звярнуліся у Лунінецкі РАУС са скаргай на нетактоўныя паводзіны супрацоўніка Мікашэвіцкага ГАУС капітана Басманава.

3 траўня адбыўся звычайны пабытовы інцыдэнт, які даў падставу для звароту. Па словах актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Дубаносава, ягоны сусед зрабіў заўвагу аўтамабільнаму ліхачу, які ездзіць па вуліцы, дзе гуляюць дзеці, вельмі хутка. Здавалася б, на гэтым павінна было ўсё і скончыцца. Але аматар хуткай язды выклікаў міліцыю. Прыехаў капітан з кіроўцам на міліцэйскай машыне і адразу пачалі ўпіхваць суседа ў аўтамабіль. Сабраліся людзі. Дубаносаў быў здзіўлены такімі дзеяннямі міліцыі, нават падумаў, што здарылася яшчэ штосьці, пра што і спытаў у супрацоўніка міліцыі. Але той рэзка адказаў, што, маўляў, “не твая справа”.

Нягледзячы на такі недружалюбны адказ, Дубаносаў папрасіў прадставіцца і ўдакладніць, у чым усё ж справа. Пры гэтым назваў сябе і сказаў, што быў сведкам інцыдэнту. Адказ супрацоўніка міліцыі зноў быў выразна грубым: “а хто ты такі?”. На папярэджанне Дубаносава, што ён будзе скардзіцца на падобныя паводзіны міліцыянера, капітан адказаў: “хоць пракурору”. Міліцэйская машына з’ехала, забраўшы суседа Дубаносава.

Абураныя людзі, якія сталі сведкамі гэтай размовы, разам з Леанідам Дубаносавым звярнуліся са скаргай у Лунінецкі РАУС, па якой пачалося разбіральніцтва. Яны ўпэўненыя, што міліцыя, якая існуе на падаткі грамадзян, не мусіць сабе дазваляць падобныя паводзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства