viasna on patreon

У Магілёве затрымалі за ўлёткі «Не — карупцыі»

2015 2015-04-27T13:18:10+0300 2015-04-27T13:18:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gladyshau.jpg
Мікалай Гладышаў

Мікалай Гладышаў

У Магілёве на чыгуначным вакзале затрымалі актывіста АГП Мікалая Гладышава, калі той раздаваў незалежныя газэты і ўлёткі беларускіх апазыцыйных арганізацыяў. Сярод газэтаў — «Вольны час», сярод улётак — «Не — карупцыі».

Мікалай Гладышаў на працягу гадзіны раздаваў газэты і ўлёткі тым, хто ішоў да цягнікоў, і тым, хто сыходзіў зь цягнікоў.

Цяпер актывіст знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку чыгуначнага вакзалу.

Мікалай Гладышаў у 2013 годзе праводзіў у Магілёве адзіночны пікет супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства