viasna on patreon

Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойку дазволілі выязджаць з Беларусі

2015 2015-04-26T09:05:03+0300 2015-04-26T09:05:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palojka-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойка нарэшце дазволена выязджаць з Беларусі. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ РБ па Брэсцкай вобласці маёра С.М. Серафімовіча, які грамадскі актывіст атрымаў 25 красавіка па пошце. Прадстаўнік праваахоўных органаў паведаміў, што са Зміцера Палойкі здымаюцца часовыя абмежаванні на выезд з Рэспублікі Беларусь, накладзеныя рашэннем начальніка КДБ РБ па Брэсцкай вобласці Язерскім В.В. № 753нс ад 18 снежня 2014 года.

Нагадаем, што пасля прыезду з Украіны на Зміцера Палойку быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства і ён быў асуджаны гарадскім судом на 10 сутак арышту. Адначасова міліцыя дапытвала ўсю яго радню і забараніла сваякам пакідаць Баранавічы. Гэтыя дзеянні былі звязаны з тым, што апошняе паўгоддзе 2014 года Зміцер Палойка жыў ва Украіне. Яго прозвішча і імя прысутнічалі ў выкладзеных у інтэрнэт спісах батальёна «Данбас», які быў ударнай сілай у антытэрарыстычнай аперацыі, што праводзілася Украінай у Данбасе.

Падчас арышту Зміцер быў пад моцным прэсам супрацоўнікаў КДБ, якія высвятлялі абставіны яго знаходжання ва Украіне і прычыны з’яўлення яго прозвішча ў спісе ўкраінскага батальёна “Данбас”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства