viasna on patreon

Марына Адамовіч: Статкевіча пакаралі ўжо ўсім, чым можна

2015 2015-04-21T21:59:00+0300 2015-04-22T02:00:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievicz-sud.jpg
Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

У апошнім з атрыманых Марынай Адамовіч лістоў Мікалая Статкевіча са шклоўскай калёніі палітвязень паведаміў пра сваё сядзеньне ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу.

«У суме ў яго набралося 13 спагнаньняў, зь якіх 10 — за адмову ад працы. Прычым апошнія 5 ягоных адмоў закончыліся звычайнымі вымовамі, бо раней усе, што можна было з пакараньняў, супроць яго ўжо ўжывалі. Такім чынам ён знаходзіцца ў ПКТ, у камэры бязь дзённага сьвятла, сьцены якой пафарбаваныя ў змрочны цёмна-блакітны колер. Напісаў, чым закончыліся ягоныя спробы патрабаваць іншай камэры. Спачатку сказалі, што гэта ягонае асаблівае ўспрыняцьце колеру такое, бо насамрэч нібыта камэра пафарбаваная ў сьветла-блакітны колер. Потым паабяцалі сьцены „падмаладзіць“, але зробяць гэта толькі летам. То бок, калі яго там ужо ня будзе, бо яму ж рыхтуюць суд і адпраўку ў турму».

Раней палітвязень Мікалай Статкевіч паведамляў, што яму пагражае завядзеньне новай справы за шматлікія парушэньні і адпраўка ў крытую турму як злоснага парушальніка рэжыму.

Паводле Марыны Адамовіч Мікалай Статкевіч адазваўся на апошнія навіны ў спробах апазыцыі вызначыца з кандыдатамі на прэзыдэнта.

«Напісаў, што ў ПКТ газэты прыносяць раз на тыдзень, па чацьвяргах. Дык калі праглядзеў апошнюю прэсу, прыйшоў да высновы, што аб’яднацца яны ня здолеюць, а тыя, хто прапаноўвае сваіх кандыдатаў, не тлумачаць зразумела навошта і ня маюць яснай стратэгіі, акрамя толькі заклікаў да міру. І на гэта ён напісаў, што толькі кот Леапольд можа прапаноўваць катам жыць дружна, а калі мышы выступаюць з такой прапановай, гэта толькі распальвае ў катоў апэтыт».

Як пачуваецца Мікалай Статкевіч?

Марына Адамовіч кажа, што гэтае пытаньне яе муж у лістах абыходзіць. «Справа ў тым, што зьвесткі пра здароўе звычайна заканчваюцца пагаршэньнем умоў. Вось зараз як „прыхапіла“ сьпіна, дык далі прыбіраць большую плошчу. А ў 2011 годзе пасьля галадоўкі, калі пачаліся праблемы са здароўем, дык замест мэдчасткі яго накіравалі працаваць на лесапілку».

Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў на прэзыдэнта, каго ўлады працягваюць трымаць у турме пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Суд прызнаў апазыцыйнага палітыка вінаватым у арганізацыі вулічных беспарадкаў і асудзіў на 6 гадоў зьняволеньня. Мікалай Стактевіч не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падаваць на імя Лукашэнкі прашэньне аб памілаваньні. Статкевіч спачатку адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі, потым 3 гады адбыў у крытай магілёўскай турме, цяпер палітвязьня зноў трымаюць у шклоўскай калёніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства