viasna on patreon

Старшыня Магілёўскага абласнога суда не задаволіў наглядную скаргу Рыгора Кастусёва

2015 2015-04-18T11:14:32+0300 2015-04-18T11:14:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygor-sud-shklou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Костусеў.

Рыгор Костусеў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 17 красавіка атрымаў адказ на наглядную скаргу ад старшыні Магілёўскага абласнога суда з нагоды вынесенага яму штрафу ў памеры 25 базавых велічынь (3 750 000 рублёў) за ўдзел у "несанкцыяваных" масавых мерапрыемствах у Свіслачы каля помнікаў Каліноўскаму і Траўгуту і памятнага крыжа ў в.Якушоўка Свіславіцкага раёна 26 кастрычніка 2014 года.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка не знайшоў падстаў для адмены пастановы суда Шклоўскага раёна аб пакаранні штрафам Рыгора Кастусёва, а таксама пастановы суддзі Магілёўскага абласнога суда Мікалая Гладкага, які пакінуў гэтую пастанову без зменаў.

“Адміністрацыйнае спагнанне накладзена з улікам характару здзейсненага правапарушэння, усіх абставін і дадзеных, якія характырызуюць вас як асобу”, - напісаў Ігар Прошка Рыгору Кастусёву.

Рыгор Кастусёў накіраваў наглядную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі яшчэ 23 лютага 2015 г..

У нагляднай скарзе Рыгор Кастусёў прасіў старшыню Магілёўскага абласнога суда адмяніць пастанову ад 23 снежня 2014 года суддзі суда Шклоўскага раённа Баранцавай і спыніць у адносінах да яго адміністрацыйную справу з-за адсутнасці падзеі і складу правапарушэння. Акрамя таго, палітык прасіў вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас суддзі суда Шклоўскага раёна Баранцавай і суддзі Магілёўскага абласнога суда Гладкага з-за дапушчаных відавочных парушэнняў заканадаўства.

Нагадаем, што 23 снежня суддзя суда Шклоўскага раёна Святлана Баранцава пакарала штрафам у памеры 25 базавых велічынь (тры мільёны семсот пяцьдзясят тысяч рублёў) намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва за ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года.

3 лютага суддзя Магілёўскага аблсуда Мікалай Гладкі адмовіў намесніку старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі на пастанову суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

У Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года адбылося традыцыйнае ўшаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, удзел у якім прынялі грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічаў і Рыгор Кастусёў.

Увесь час на мерапрыемстве ад могілак у Свіслачы да сканчэння мэрапрыемства ў Якушоўцы прысутнічалі людзі ў цывільным, і міліцэйскі аператар усё фіксаваў на камеру. Цэлы шэраг удзельнікаў адзначэння Дня памяці ў Свіслачы былі пакараныя вялікімі штрафамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства