viasna on patreon

У Баранавічах пададзена заяўка на першамайскі пікет

2015 2015-04-14T20:38:59+0300 2015-04-14T20:38:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 14 красавіка падаў заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт аб правядзенні першамайскага пікету. Паводле слоў прафсаюзнага актывіста, акцыя будзе наўпрост звязана з пытаннямі абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі.

– У дзень міжнароднай салідарнасці працоўных мы хочам падтрымаць традыцыі рабочага класа ў абароне сваіх правоў за стабільную занятасць, годную працу і адпаведны заробак. Цяпер дзяржава не выконвае свае абавязкі перад уласным народам: заробкі працоўных скарачаюцца, а кошты растуць, таму мы хочам сказаць аб гэтым, найперш, прадстаўнікам улады. Адначасова мы маем намер выказаць пратэст у сувязі з прыняццем Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” і будзем патрабаваць яго адмены, бо ў нармальных краінах дзяржава абкладвае падаткам багатых, а не бедных і беспрацоўных, – патлумачыў Рыгор Грык.

Плануецца, што ў пікетаванні прыме ўдзел каля 15 чалавек.

Варта дадаць, што папярэднія заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Баранавічах, звязаных з днём салідарнасці працоўных, на працягу апошніх 10 гадоў былі забаронены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства