viasna on patreon

Клопат Human Rights Watch у Беларусі: палітвязьні, стмяротная кара і закон аб СМІ

2015 2015-04-14T17:00:42+0300 2015-04-17T11:25:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/human-rights-watch.gif
Human Rights Watch

Human Rights Watch

Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, Беларусі трэба вызваліць шасьцёх палітвязьняў, увесьці мараторый на выкананьне сьмяротнага пакараньня і ўнесьці папраўкі ў Закон аб СМІ ў бок яго лібэралізацыі.

Гэтыя і іншыя рэкамэндацыі зьмяшчаюцца ў нядаўнім дакладзе Human Rights Watch па Беларусі, скіраваным у Раду па правах чалавека ААН. Рада па правах чалавека ААН кожныя чатыры з паловай гады праводзіць пэрыядычны агляд сытуацыі з правамі чалавека ва ўсіх дзяржавах-удзельніцах ААН, якіх на сёньняшні дзень193.

Паводле Human Rights Watch, статус палітвязьняў у Беларусі маюць Ігар Аліневіч, Яўген Васковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікалай Статкевіч.

Адносна паляпшэньня Закону аб СМІ ў Беларусі Human Rights Watch адзначае:

«Унесьці зьмены ў Закон аб СМІ, каб прадухіліць непатрэбнае абмежаваньне свабоды выказванняў, у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі Прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Гэтыя рэкамэндацыі ўключаюць у сябе папраўкі у заканадаўства, каб адмяніць абавязковую акрэдытацыю для журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ; пазасудовую практыку блякады сайтаў; абавязковую рэгістрацыі распаўсюджвальнікаў друкаванай інфармацыі і сродкаў вяшчаньня».

Рэкамэндацыі ўключаюць таксама лібэралізацыю законаў аб грамадзкіх аб’яднаньнях і мірных cходах.​

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства