Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў парламент з просьбай адмяніць дэкрэт прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства»; Журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ; Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры.
“Падзея”: Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіравалі заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў адміністрацыю папраўчай калоніі №17 адносна узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча. Праваабаронцы занепакоеныя ціскам на палітычных вязняў.
“Асоба”: працяг гутаркі з каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэем Палудай з нагоды штогадовага дакладу міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International «Смяротныя прысуды і пакаранні смерцю ў 2014 годзе».
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Крама.