viasna on patreon

16-га кастрычніка заснавальніка і галоўнага рэдактара баранавіцкай "Местной газеты Шаг" Анатоля Вайцяхоўскага выклікалі ў баранавіцкую гарадскую пракуратуру.

2003 2003-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуроры спрабуюць высветліць, якім чынам баранавіцкая газета супрацоўнічала з УП "Марат" - рэдакцыяй "Белорусской деловой газеты".
Гэта быў трэці па ліку візіт А. Вайцяхоўскага ў баранавіцкую пракуратуру за апошнія паўтара месяцы. Кожны раз гутарку з ім вяла памочніца пракурора Зоя Жук, якая патлумачыла, што дзейнічае паводле запыту з аддзела па правах грамадзян Пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Бадай усе пытанні, якія задавалі А. Вайцяхоўскаму, зноў тычыліся з'яўляення ў двух ліпеньскіх нумарах яго газеты матэрыялаў журналістаў прыпыненай "БДГ". Памочніца пракурора высвятляла, як сп. Вайцяхоўскі пазнаёміўся з кіраўніцтвам УП "Марат"; на якой падставе распаўсюджваліся нумары "Местной газеты Шаг" з матэрыяламі журналістаў "БДГ" і г.д. Анатоль Вайцяхоўскі паслядоўна заяўляе, што сам прапанаваў старонкі свайго выдання калегам на знак журналісцкай салідарнасці.
Са словаў заснавальніка баранавіцкай газеты, у пракуратуры ўжо назбіраная цэлая тэчка дакументаў па гэтай справе. А. Вайцяхоўскі ўпэўнены, што галоўная мэта пракурораў - збор кампрамату супраць рэдакцыі "Белорусской деловой газеты", а не супраць "Местной газеты Шаг". "Зоя Жук сама сказала: маўляў, з вамі ўжо і так разабраліся, вас і так ніхто не друкуе", - зазначыў А. Вайцяхоўскі ў гутарцы з прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Нагадаем: апошні нумар "Местной газеты Шаг" выйшаў 14-га ліпеня. З таго часу выданне не можа заключыць дамову ні з адной беларускай друкарняй.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства