viasna on patreon

Баранавічы: пададзена наглядная скарга па справе аб забароне пікета

2015 2015-04-05T08:24:31+0300 2015-04-05T08:24:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-sud-piket.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша 3 красавіка накіраваў наглядную скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда па справе аб забароне пікета да Дня правоў чалавека. Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 27 студзеня і судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда ад 19 сакавіка прызналі дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама законнымі, з чым праваабаронца нязгодны.

Праваабаронца адзначае, што гарадскі і абласны суды чамусьці “не заўважылі”, што Баранавіцкі гарвыканкам сам парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, бо не ўказаў матывы, па якіх пікет быў забаронены. Парушаны быў і тэрмін адказу заяўнікам аб прынятым рашэнні. Сяргей Гоўша ўказаў, што суды таксама не прынялі да ўвагі яго тлумачэнні аб незаконнасці патрабаванняў з боку гарвыканкама адносна заключэння дамоў з міліцыяй па ахове грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, паколькі гэта супярэчыць Пастанове Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207. У матывіровачнай часцы, адзначае правабаронца, суды нават не ўзгадалі пра ягоныя доказы таго, што гарадская міліцыя афіцыйна адмаўлялася на працягу многіх гадоў заключаць дамовы з заяўнікамі, пакуль не будзе дазвол гарвыканкама на правядзенне масавага мерапрыемства.

Абсурднымі, на думку Сяргея Гоўшы, выглядалі тлумачэнні ў судзе прадстаўнікоў Баранавіцкага гарвыканкама аб тым, што ён у сваёй заяве не ўказаў меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і прыборкай тэрыторыі пасля пікета.

– У нашай заяве было сказана, што да яе прыкладаюцца копіі дамоў з паліклінікай і ЖКГ, і былі прыкладзены самі копіі. Таксама ў заяве ў гарвыканкам маюцца абавязальніцтвы заяўнікаў масавага мерапрыемства па арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства, аб тым, што яны абавязуюцца забяспечыць грамадскі парадак. Але суддзі “не заўважылі” і гэтых дакументаў, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

Праваабаронца просіць старшыню абласнога суда адмяніць, як неабгрунтаванае і незаконнае, рашэнне суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы і вызначэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда, а таксама рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама аб забароне пікета.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства