viasna on patreon

Гомель: міліцыя склала пратакол на Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

2015 2015-03-26T16:20:41+0300 2015-03-26T16:20:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

26 сакавіка начальнік аддзела грамадскага правапарадку і прафілактыкі РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля Віктар Сцепаненка склаў пратакол па ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) у дачыненні журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Яго абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі і патлумачылі, што ён 5 лютага здзяйсняў здымкі на відэакамеру школы №12 Гомеля, а 6 лютага на сайце тэлеканала «Белсат» з'явіўся матэрыял пад назвай «За забітае дзіцё пакаралі педагогаў ды медыкаў”. Міліцыя апытала настаўнікаў, якія трапілі ў кадры на дадзеным відэа, і яны далі паказанні, што іх здымаў менавіта Кастусь Жукоўскі.

Зараз фрылансера чакае суд.

Журналіст упэўнены, што ён не парушаў заканадаўства, таму што асноўны закон краіны – Канстытуцыя, гарантуе грамадзянам Беларусі права на збор і распаўсюд інфармацыі. «Я папярэдзіў супрацоўніка міліцыі, што ён сваімі дзеяннямі парушае Канстытуцыю і дыскрэдытуе нашу краіну на сусветным узроўні, прычым у той час, калі кіраўнік краіны спрабуе наладзіць стасункі з Еўразвязам. А мясцовая «пятая калона» ў выглядзе нашай улады і міліцыі сваімі дзеяннямі перашкаджае кіраўніку дзяржавы, пераследуючы грамадзян за тое, што яны карыстаюцца сваім канстытуцыйным правам на збор і распаўсюд інфармацыі», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

У яго гэта не першае пакаранне за журналісцкую дзейнасць. Так, у студзені 2015 года суд Светлагорскага раёна пакараў гомельскіх журналістаў Ларысу Шчыракову і Кастуся Жукоўскага штрафам у памеры 900 тысяч рублёў кожнага за нібыта ўдзел у пікеце. Насамрэч журналісты здымалі на відэакамеру пікет, які праводзіў светлагорскі актывіст Юрый Ляшэнка, з мэтай асвятлення яго ў СМІ.

Суд прыйшоў да высновы, што журналісты загадзя ведалі пра пікет і «наўмысна аказалі Юрыю Ляшэнка садзеянне, забяспечылі відэафіксацыю пікетавання, сумесна знаходзіліся ў забароненым для пікетавання месцы».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства