viasna on patreon

МУС ня хоча абмяркоўваць з БАЖ забарону фатаграфаваньня адміністрацыйных будынкаў

2015 2015-03-26T13:53:19+0300 2015-03-26T13:53:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fota-zabaronal.jpg

Кіраўніцтва «Беларускай асацыяцыі журналістаў» мела намер сустрэцца з намесьнікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Мельчанкам у ягоны прыёмны дзень. Аднак у прыёме старшыні ГА «БАЖ» Жаньне Літвіной і яе намесьніку Андрэю Бастунцу было адмоўлена.

У МУС паведамілі, што «ведамства ўжо дало афіцыйны адказ на зварот арганізацыі і болей дадзенае пытаньне абмяркоўваць ня бачыць патрэбы».

«Вельмі сумна, што кіраўнікі такіх ведамстваў і такога ўзроўню цалкам адмаўляюць у наладжваньні дыялёгу і ўзаемапаразуменьні. На дадзены момант, думаю, у нас няма іншага шляху, як абскарджваць той унутраны дакумэнт, які парушае правы ня толькі журналістаў, але і наагул усіх грамадзян нашай краіны», — адзначыла Жанна Літвіна прэс-службе БАЖ.

Як нагадваюць у прэс-службе, 18 сакавіка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ з МУС адносна распараджэньня намесьніка міністра Мікалая Мельчанкі, пасьля зьяўленьня якога ў Беларусі людзей пачалі затрымліваць за фатаграфаваньне адміністрацыйных будынкаў і дзяржаўных устаноў.

Паводле МУС, гаворка не ідзе пра забарону відэа- ці фатаздымкаў, але грамадзяне і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі павінны ведаць, што ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія нясуць службу па ахове правапарадку, ёсьць законнае права высьветліць, зь якой мэтай праводзяцца здымкі.

У БАЖ з такой фармулёўкай катэгарычна не пагадзіліся, бо дакумэнт наўпрост закранае правы грамадзян.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства