viasna on patreon

Віншаванні з Днём Волі даслалі палітвязням з Хоцімскага раёна

2015 2015-03-21T02:16:27+0300 2015-03-21T02:16:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karankevich-list-palitv-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты з самага ўсходняга рэгіёну Рэспублікі Беларусь – Хоцімскага раёна – 20 сакавіка даслалі беларускім палітвязням віншавальныя паштоўкі са святам 25 сакавіка – Днём Волі.

“Напярэдадні самага значнага для кожнага сапраўднага беларускага патрыёта свята - Дня Волі – мы даслалі віншаванні ўсім беларускім палітвязням ад імя хоцімскіх сяброў Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”, - кажа грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч. – Жадалі ім у першую чаргу здароўя і цярпення, веры ў лепшую будучыню і ў нашу перамогу. Мы лічым, што вельмі важна падтрымліваць палітвязняў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў беларускіх турмах і калоніях, выказваць ім нашу салідарнасць. Хоцімскія актывісты імкнуцца рэгулярна дасылаць палітвязням лісты са словамі падтрымкі і паштоўкі салідарнасці. Часам добрыя словы і добрыя пажаданні для чалавека, які знаходзіцца «ў месцах не вельмі аддаленых», даражэй, чым сала і каўбаса. Наш грамадзянскі і чалавечы абавязак – падтрымліваць нашых таварышаў у цяжкі для іх час”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства