viasna on patreon

На пасяджэнні Магілёўскага аблсавету могуць трапіць толькі тыя СМІ, якія захоча запрасіць яго старшыня

2015 2015-03-03T12:57:43+0300 2015-03-03T12:57:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abl_lapc_adk_big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч атрымаў адказ з Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў на свой запыт. Журналіст БелаПАНу ў сваім звароце прасіў указаць канкрэтны пункт канкрэтнага нарматыўнага альбо заканадаўчага акта, згодна з якім журналіст СМІ абавязаны падаць заяўку на прысутнасць на адкрытых пасяджэннях сесій Магілёўскага аблсавету.

Старшыня аблсавету ў адказе піша, што аблсавет арганізуе сваю работу на падставе рэгламента работы аблсавету. А п.23 гэтага рэгламенту кажа пра тое, што колькасны і персанальны склад запрошаных вызначаецца старшынём Савета.

Такім чынам, старшыня Магілёўскага аблсавету дэпутатаў лічыць, што рэгламент работы аблсавету дазваляе яму вызначаць, якія СМІ могуць патрапіць на пасяджэнні прадстаўнічага воргану, а якія - не. Атрымліваецца, што рэгламент работы воргана пастаўлены чынавенствам вышэй за законы Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" і "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні", якія не дапускаюць незаконнага абмежавання свабоды інфармацыі і ўстанаўліваюць галоснасць асноўным прынцыпам мясцовага кіравання.

Магілёўскі журналіст інфармацыйнай кампаніі навін БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч цэлы год спрабуе патрапіць на пасяджэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, аднак яму ўвесь час адмаўляюць у гэтым, спасылаючыся на рэгламент работы аблсавета, які нібыта дазваляе прысутнічаць на гэтых пасяджэннях толькі па спецыяльным запрашэнні.

21 студзеня 2015 г. суд Ленінскага раёна г. Магілёва прызнаў дзеянні па нядопуску журналіста на сесіі Магілёўскага аблсавету законнымі.

Магілёўская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства