viasna on patreon

Östgruppen заклікае швэдзкі МЗС крытыкаваць прысуд Дзядку

2015 2015-02-27T13:33:04+0300 2015-02-27T13:33:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Швэдзкая праваабарончая ініцыятыва Östgruppen называе ўчорашні вэрдыкт магілёўскага суду аб дадатковым годзе турэмнага зьняволеньня для палітвязьня Міколы Дзядка (афіцыйна — за дрэнную дысцыпліну) з аднаго боку, надзвычай «арыгінальным», а з другога — «палітычна матываваным». Праваабаронцы заклікаюць урад Швэцыі рэзка і выразна крытыкаваць рэжым Лукашэнкі за перасьлед дысыдэнтаў.

«У сваім выступе перад парлямэнтарамі некалькі тыдняў таму кіраўніца МЗС Маргат Вальстром заявіла, што абарона правоў чалавека павінна быць краевугольным каменем зьнешняй палітыкі Швэцыі. Калі гэта ўсур’ёз, то Швэцыя павінна і моцна рэагаваць на такія грубыя парушэньні гэтых правоў», — адзначае старшныя Östgruppen Марцін Угла.

Östgruppen хоча, каб стаўленьне Швэцыі і ЭЗ да рэпрэсіяў у Беларусі і да таго, што пытаньне правоў чалавека ў апошні час амаль цалкам зьнікла з парадку дня адносін зь Менскам, было больш выразным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства