viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-02-24T10:57:05+0300 2015-03-11T11:56:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска: 

“Хроніка пераследу”: Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага; у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі 5 сябраў  моладзевай ініцытывы “Альтэрнатыва”; праваабаронца Алена Танкачова была вымушаная пакінуць Беларусь.

“Падзея тыдня”:  20 лютага ў амбасадзе Латвійскай Рэспублікі адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі з міністрам замежных спраў Латвіі спадаром Эдгарсам Рынкевічсам. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, у тым ліку і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які падчас сустрэчы з міністрам засяродзіў увагу на тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна дрэнная, а колькасць палівязняў не памяншаецца,таму як улады не збіраюцца дэмакратызаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне і ўсе рэпрэсіўныя інструменты застаюцца.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Пасля ўсталявання ў Беларусі платнай сістэмы дарог БелТолл многія грузаперавозчыкі сутыкнуліся з непамернымі штрафамі, хаця ўлады заяўлялі, што сістэма працуе ў тэставым рэжыме. Першы месяц дзеяння сістэмы ім не патлумачылі прынцыпы карыстання ёй, таму вялізныя штрафы дахадзілі да 100 тысяч еўра.  Ад імя грузаперавозчыкаў выступаў Сяргей Штода, які хацеў дапамагчы калегам і сябрам дабіцца частковай амністыі па штрафах. Пасля апошняга паходу ў савет міністраў быў затрыманы і атрымаў 15-суткавы арышт. Сяргей Штода распавядае пра дыялог з дзяржавай і спробу дамагчыся прызнання сваіх правоў.

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі джазавай спявачкі з Грузіі Nino Katamadze

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства