viasna on patreon

Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні Жодзінскі суд вырабіў пратаколы (фота, дакумэнты)

2015 2015-02-23T09:14:49+0300 2015-02-23T09:14:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzhia-trapashka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cудзьдзя Таццяна Трапашка падчас апавяшчэньня рашэньня

Cудзьдзя Таццяна Трапашка падчас апавяшчэньня рашэньня

Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні, 18 лютага 2015 году, Жодзінскі суд вырабіў пратаколы і даў магчымасьць заяўнікам па справе забароненага пікету ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых беларускіх палітвязьняў азнаёміцца са справай. Пры гэтым, судзьдзя Тацяна Трапашка, падчас асабістай сутрэчы з праваабаронцам Аляксеем Лапіцкім, адзначыла, што для падрыхтоўкі заўвагаў на пратакол згодна з ГПК Рэспублікі Беларусь яму адпускаецца роўна тры дні (да панядзелка).

Падчас дыскусіі адносна верагоднасьці працягненьня тэрмінаў падачы заўвагаў на пратакол – прадстаўніца Жодзінскай Фэміды дала ясна зразумець, што парушаць ГПК і працэсуальныя тэрміны дапускаецца не кожнаму. Напрыклад, судзьдзям, гэта дазволена.

У выніку адбыўшыхся перамоваў судзьдзя Тацяна Трапашка, якая вынесла адмоўныя пастановы (прыватнае вызначэньне й рашэньне) па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага гарвыканкаму ды іншых установаў, забараніўшых і перашкаджаўшых у правядзеньні мірнага сходу (пікетаваньня), пагадзілася на 5 дзён для падачы заўвагаў на пратакол – да серады, 25 лютага 2015 году (зь некаторымі магчымымі невялікімі адхіленьнямі).

Аляксей Лапіцкі пракамэнтаваў сітуацыю:
- Жодзінскі суд дазваляе сабе больш за 5 месяцаў замест 1 сутак па ГПК для падрыхтоўкі належных пратаколаў, а таксама матэрыялаў справы навогул, якую немагчыма было атрымаць праз канцылярыю й сакратарыят у судзе ўвесь гэты час.

“Пры гэтым, заяўнікам для азнаямленьня й падрыхтоўкі сваіх заўвагаў прадстаўляецца ўсяго 5 дзён. Што ж, дзякуй і на гэтым. 5 месяцаў і 5 дзён – вось тыя суадносіны роўнасьці ў правах паміж грамадзянамі й адмінстрацыямі ў Беларусі – усяго 155 дзён супраць 5 экстрэмальных, прадчас якіх я, фактычна, павінен кінуць усе плянаваныя й тэрминвыя справы ды займацца выключна гэтым неадкладным пытаньнем (!) Суадносіны 31 да 1 – што тут можна казаць. Усё – дастаткова паказальна,” – адзначыў праваабаронца.

Варта адзначыць пры гэтым, што ўжо беглы агляд матэрыялаў справы прымусіў заяўніка на хаду выпраўляць пэўныя судовыя недапрацоўкі – А.Лапіцкі па ўласнай ініцыятыве далучыў праз канцылярыю копію пазначанага ў сьпісе дакумэнтаў аднак адсутнага ў матэрыялах паведамленьня суду пра зьявіўшуюся (нарэшце) магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы ды пратаколамі.

Дадзены дакумэнт за №1605, выдадзены й падпісаны 11 лютага 2015 году судзьдзёй Тацянай Трапашкаю, быў дастаўлены праваабронцам і атрыманы імі праз паштовую скрыню толькі 18 лютага 2015 году (7 дзён – на дастаўку па Жодзіне?).

Акрамя таго, праваабаронца заўважыў, што ў запісах на рэгістрацыйным аркушы матэрыялаў справы фігуруе паведамленьне аб тым, што 29.10.2014г. з судовай справаю (якой для заяўнікоў у Жодзінскім судзе не было) быццам бы ўжо знаёмілася нейкая асоба Ксяндзова ў якасьці прадстаўніцы Жодзінскага выканкаму. Аднак у судзе інтарэсы выканкаму заўсёды прадстаўляла Вольга Вэргель. Апроч гэтага матэрыялы справы з 16.10.2014 году ў Жодзінскім судзе адсутнічалі…

Дакумэнты пад рознымі падставамі не прадстаўляліся заяўнікам для азнаямленьня ў канцылярыі Жодзінскага суду да 19.02.2015. бо супрацоўнікі канцылярыі не маглі іх знайсьці ні 16.10.2014г., ні 24.10.2014г., ні 27.10.2014г.  Увесь гэты час матэрыялы знаходзіліся невядома дзе й не былі падшытыя ў справу. Акрамя таго ў іх не было аніводнага пратаколу.

Беларускі Праўны Партал 

Фота: Аляксея Лапіцкага

На фота: дакумэнты й судзьдзя Тацяна Трапашка падчас апавяшчэньня рашэньня 16.10.2014г.

Дакументы з суду горада Жодзіна
Дакументы з суду горада Жодзіна па скарзе Алеся Лапіцкага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства